Онлайн-радио OneRock
Онлайн-радио OneRock

Наши исполнители:
AQUAMORTA

AQUAMORTA

Гурт AQUAMORTA быў створаны ў Мінску ў жніўні 1997 года на абломках цудоўнай менскай фармацыi DEVIL’S EMPIRE, якая, на жаль, мела вельмі ўскоснае стаўленне да музыкі. Мабыць менавіта гэта і падштурхнула асобных музыкаў з DEVIL’S EMPIRE да стварэння ўласнай групы. Гэта былі гітарыст Astron (Сяргей Азаранка) і басіст Jermak.

З самага пачатку стылістыка групы грунтавалася на класічным trash metal з уплывам іншых стыляў – ад power да death metal. Першапачаткова гурт выконваў песні з англамоўнымі тэкстамі. Аднак у рэшце рэшт было вырашана, што англійская мова недастаткова адпавядае сэнсу музыкі. У выніку ўсе англамоўныя тэксты былі замененыя беларускімі, якія напісаў Jermak.

На дадзены момант увесь гурт актыўна працуе над новым матэрыялам, аднак якасць старых запісаў у сучасных рэаліях ўжо недапушчальна нізкая. Так што ў бліжэйшы час адбудзецца перавыпуск альбома “Заклік Крыві” і новы матэрыял беларускага Thrash-metall гурта парадуе сваіх фанатаў сваёй агрэсіяй і новымі ўвасабленнямі знянавісці.

Удзельнікі гурта вызначаюць стыль уласнай музыкі як досыць традыцыйны thrash metal з уплывам ранніх DESTRUCTION, SEPULTURA, KREATOR. Аднак гэта вызначэнне даволі ўмоўнае. Варта паслухаць самі песні.



На сайт радио