Онлайн-радио OneRock
Онлайн-радио OneRock

Наши исполнители:
Нок-кеу

Нок-кеу

Яркім прадстаўніком беларускай метал-сцэны з'яўляецца мінскі гурт з 25-гадовай гісторыяй - Нок-кеу, які пазначыў сваю прысутнасць выпускам пяцi поўнафарматных альбомаў, а таксама мноствам сінглаў і EP.

Нок-кеу - гэта разнапланавы ў творчым пошуку гурт, які прайшоў шлях ад арыгінальнага сцёб-металу і стварэння тэкстаў адразу на выступе да цяперашняй сваёй формы - філасофскіх тэкстаў і пастаянных музычна-гукавых эксперыментаў, але не выходзячых за рамкі цяжкага, меладычнага, з элементамі фольку металу (у асноўным на беларускай мове).

У ходзе сваёй дзейнасці гурт ратыруецца на радыёстанцыях, актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах як у сябе на радзіме, так і за яе межамі (Польшча, Францыя, Iталiя, Icпанiя, Партугалiя, Чэхія, Славакiя, Вугоршчына, Румынiя, Аўстрыя), у тым ліку такіх як "Celtic Transilvania", «Наш Грунвальд» , «Купальскае Кола», METAL CROWD Open Air, Рок-Фэст «Сафоний», Міжнародны байк-фестываль «МОТО УДАР», Фестываль Freedom`s ... А ў канцы верасня - пачатку кастрычніка 2015 года гурт здзейсніў музычны тур па краінах Еўропы - «Thunder and Lightning European Tour».

У 2017 годзе гурт выдаў пяты поўнафарматны альбом "Kalasy Pad Siarpom" i прэзентаваў яго ў Еўропе падчас "Reaping Europe Tour 2017-2018", якi ахапiў усю Еўропу, ад Польшчы да Партугалii.

Жывыя выступы гурта радуюць не толькі якасным музычным гучаннем, але і драйвам, і пранікнёнай лірычнасцю ў спалучэнні з прыгожымі і незвычайнымі партыямі скрыпкі, якія закранаюць самыя тонкія пачуццёвыя грані. Музыкі заўсёды пераканаўчыя і сумленныя, ў іх творчасці адчуваецца аўтэнтычнасць і моц, сапраўднасць эмоцый і пачуццяў, гурт сапраўды жыве гэтым і гэтая вера заражае і натхняе!



На сайт радио