Онлайн-радио OneRock
Онлайн-радио OneRock

Наши исполнители:
Тутэйшая Шляхта

Тутэйшая Шляхта

Гурт "Тутэйшая Шляхта" — напэўна самы нестандартны ўдзельнік нацыянальнай рок-тусоўкі.

Маючы афіцыйны статус лепшага народнага ансамбля сталіцы, з 2006 года развівае студыйны фолк-рок сайд-праект [TŠ], кампазіцыі якога вы можаце зацаніць на хвалях OneRock.

Пераможца фіналу конкурса "Песня месяца" на Радыё Сталіца.
Ў сваім портфоліо мае 3 студыйныя альбомы, больш за 30 студыйных трэкаў і некалькі кліпаў.

Гурт займеў шырокую папулярнасць у 2020 годзе са сваім каверам на вірусную песню з серыяла "Вядзьмак".

Трэкі калектыва вылучаюцца багатым музычным і вакальным складнікам. Акрамя ўласна рок-інструментаў шырока выкарыстоўваюцца народныя і сімфанічныя інструменты. Гурт мае трох вядучых салістаў і шэраг бэк-вакалістаў. Вакал песняў як мужчынскі, так і жаночы, а таксама хор.
Фолк-рок кампазіцыі ствараюцца на аснове народных песняў эпохі ВКЛ, ці на словы беларускіх і літвінскіх класікаў.

Адчуй дух продкаў праз прызму сучаснага фолк-року! Слухай Тутэйшую Шляхту, слухай сваё! 🤘😎



На сайт радио