Онлайн-радио OneRock
Онлайн-радио OneRock

Наши исполнители:
ZAKON GUKA

ZAKON GUKA

Беларускi рок-гурт, заснаваны ў 2016 годзе ў Менску. Назва гурта паходзіць ад фундаментальнага закону фізікі, які апісвае напружанне і дэфармацыю пругкага асяроддзя, альбо "Як узарэш, так і збярэш". Удзельнiкі гурта падзяляюць агульную любоў да музыкi. Лідар гурта кажа пра жыццё так – "унутры кожнага чалавека існуе спружына, гэта тое, як твой унутраны свет рэагуе на рэчаіснасць вакол цябе. Гэта закон чалавечага існавання: трэба ўвесь час рэагаваць на тое, што навокал. Як націснеш на спружыну ўнутры – так і атрымаеш у адказ. Вібрацыі, бесперапынныя змены і ваганні – аснова жыцця. Спружына ўнутры, тое, што прымушае чалавека жыць, рухацца наперад, думаць, хацець, марыць і ісці за сваёй марай".



На сайт радио